Вілейскі РАУС і валанцёры шукаюць жыхара Вілейкі Віталя Сяргеевіча Капачэню.

Учора, 4 жніўня, раніцай, мужчына паехаў у невядомым кірунку на машыне і знік, паведамляюць валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Прыкметы: рост 178 сантыметраў, нармальнага целаскладу, блакітныя вочы, светла-русыя валасы.

Асобыя прыкметы: радзімка на левай шчацэ, паміж указальным і вялікім пальцамі левай рукі татуіроўка – літара «В».

Быў апрануты ў зялёную майку і цёмныя штаны.

Калі вам вядома пра месцазнаходжанне зніклага, тэлефануйце 8 (025) 959-36-48, 8 (029) 181-71-29 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский