Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння раніцай знайшоўся мужчына, што знік у лесе на Вілейшчыне, ля вёскі Добравічы, распавялі ў Вілейскім РАУС.

Нагадаем, грыбнік знік 29 ліпеня, каля 19.00. Паехаў з жонкай збіраць грыбы. Каля 19.00 жонка вярнулася да аўтамабіля. Мужа ні ў машыне, ні побач не было. Яго рэчы і грыбы ляжалі ў аўтамабілі.

– Сёння, каля шасці гадзін раніцы, двое мясцовых жыхароў ехалі на працу. Яны пачулі з лесу крык пра дапамогу. Калі пад’ехалі туды, убачылі знясіленага мужчыну. Той толькі змог сказаць, як яго завуць і даў нумар тэлефона сваёй маці, што жыве ў Барысаве. Больш нічога сказаць не змог. Мясцовыя патэлефанавалі маці знойдзенайнага, тая – жонцы, жонка – у Вілейскі РАУС, – расказалі карэспандэнту ў міліцыі.

Па словах міліцыянераў, мужчыну даставілі і медустанову.

 

• Текст доступен на языке: Русский