Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі 68 376 выпадкаў COVID-19. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале. Прырост за суткі – 126 новых выпадкаў. Учора было 84.

Ачунялі і выпісаныя 63 тысячы 425 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Усяго правялі 1 мільён 334 тысячы 868 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 577 пацыентаў. За суткі – тры.

• Текст доступен на языке: Русский