Фота karaoke.moscow.

9 жніўня на выбарчых участках можна будзе не толькі прагаласаваць.

Так, абвестка на адным з пад’ездаў шматпавярхоўкі ў Маладзечне паведамляе, што прапануюць 9 жніўня на Грамадоўскім выбарчым участку №5, у гімназіі №7. Глядзіце:

8.00 – 20.00 – уганараванне маладых выбаршчыкаў; акцыя «Лічбы здароўя. Артэрыяльны ціск», выстава творчых прац навучэнцаў.

Ад 10.00 пачне працаваць гандлёвая пляцоўка. Ад 10.30 будуць ладзіць канцэрт, ад 10.45 – акцыю «Усёй сям’ёй – на выбары».

У 11.00 і 18.00 правядуць віктарыны пра Беларусь. Запланаваныя таксама шахматна-шашачны турнір, музычна-літаратурнае прывітанне, патрыятычная акцыя.

Пра тое, што прапануюць на Юбілейным участку №1, у Мядзельскай гімназіі №1 імя Дубоўкі, піша narachanka.by.

Увесь дзень тут будуць працаваць выставы кніг, фотаздымкаў, творчых работ навучэнцаў. Таксама будуць прадавацца хлеба-булачныя вырабы, зладзяць чайную цырымонію ад «Аптэкарскага саду» і дэгустацыю напояў ад прадпрыемства «Вінакурная Нарач».

З раніцы пакажуць відэапрэзентацыю і запросяць праспяваць караоке.

На назіральнікаў у Смаргоні напісалі скаргу за адсутнасць масак

Карэспандэнту «РГ» не дазволілі сфатаграфаваць урну на выбарчым участку

Ці дапаможа на ўчастку бінокль? Як я збірала подпісы і рыхтавалася да назірання на прэзідэнцкіх выбарах

 

• Текст доступен на языке: Русский