Фота Настассі Уткінай.

Начальнік ДАІ Маладзечанскага РАУС маёр міліцыі Ілля Кулеш ехаў прымаць тэарэтычны экзамен. На Вялікім Гасцінцы ён убачыў, што жанчына штурхае машыну. Кіраўнік ДАІ Маладзечна выскачыў з машыны, каб пацікавіцца, што здарылася.

Высветлілася, што ў маладзечанкі правалілася педаль счаплення. Жанчына штурхаламашыну да бліжэйшай паркоўкі.

Ілля Уладзіміравіч спыніў патрульны УАЗ з намеснікам камандзіра роты ППСМ Маладзечанскага РАУС маёрам міліцыі Аляксандрам Кушалем, які суправадзіў аўто. А міліцыянер роты ППСМ радавы міліцыі Віктар Вяргейчык выскачыў з машыны і дапамог даштурхаць няспраўнае аўто на стаянку да гасцініцы «Маладзечна».

Жанчына закрыла аўто, паабяцаўшы з мужам забраць яго пазней і падзякавала міліцыянерам за дапамогу.

• Текст доступен на языке: Русский