Фота Настассі Уткінай.

Загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энэргаблока Беларускай АЭС пачнецца 7 жніўня, паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі. Раней казалі, што на гэты дзень запланаваны ўжо фізічны пуск. «Пачнецца загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара першага энергаблока БелАЭС. Гэта адзін з этапаў працэсу ўводу энергаблока ў эксплуатацыю», — спасылаецца БелТА на прадстаўніцу ведамства Вольгу Казловіч.

Яна дадала, што цягам жніўня ў рэактар будуць загружаныя 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам.

Раней крыніцы ў «Росатоме» паведамлялі, што нібыта 7 жніўня запланаваны фізічны пуск БелАЭС.

Пра фізічны пуск афіцыйна паведамлялася толькі, што яго плануюць у 2020 годзе. Міністэрства энэргетыкі тлумачыць, што пасля загрузкі паліва яшчэ будуць уключаць галоўных цыркуляцыйных помпаў для разагрэву цепланосьбіта першага контуру рэактарнай усталёўкі, выводзіць рэактар на мінімальны кантраляваны ўзровень (у гэты момант пачынаецца ланцужная рэакцыя) з правядзеннем выпрабаванняў і паступовым давядзеннем рэактарнай усталёўкі да праектных параметраў.

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў пакуль толькі дала дазвол на загрузку паліва, пасля мусіць выдаваць дазволы на выпрабаванні ў падкрытычным стане рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных экспэрыментаў на мінімальна кантраляваным узроўні і наступныя этапы.

• Текст доступен на языке: Русский