На месцы пошукаў. Фота з суполкі "ПСО "Ангел".

Пра тое, што ў Вілейцы знік гараджанін Віталь Капачэня, мы пісалі ўчора. 

Як паведамляюць валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», на сёння мужчыну яшчэ не знайшлі. Цяпер Віталя Капачэню шукаюць валанцёры, работнікі МНС, сваякі і знаёмыя зніклага. Пошукі вядуць у Крывасельскім сельсавеце.

Калі нехта хоча дапамагчы ў пошуках, тэлефануйце па нумары (+37525) 959-36-48.

Нагадаем, што Капачэня знік раніцай, 4 жніўня. Ён з’ехаў на машыне ў невядомым кірунку.

Валанцёры «Анёла» абяцалі трымаць нас у курсе.

 

• Текст доступен на языке: Русский