Сёння, 6 жніўня, ад 11.00 да 14.00, следчыя абмяжуюць рух на 14-м кіламетры дарогі «Мінск-Калачы-Мядзел». Тут правядуць следчы эксперымент, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Каля вёскі Дубаўляны, што ў Мінскім раёне, следчыя ўстановяць абставіны ДТЗ, якое адбылося на гэтым участку дарогі. Кіроўцаў просяць спланаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.