Фота Аксаны Ярашонак.

У Беларусі 68 503 выпадкі COVID-19. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост за суткі – 127 новых інфіцыраваных. Учора было 126.

Ачунялі і выпісаныя 63 756 пацыентаў (плюс 331 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 580 пацыентаў. Плюс тры за апошнія суткі.

• Текст доступен на языке: Русский