Пра знікненне жыхара Вілейкі Віталя Капачэні мы пісалі 5 жніўня. 35-гадовы віляйчук знік раніцай, 4 жніўня: з’ехаў на машыне ў невядрмым кірунку.

Сёння, 6 жніўня, яго шукалі работнікі МНС, міліцыя, сваякі і знаёмыя ў Крывасельскім сельсавеце. Як паведамілі ў Вілейскім РАУС, машыну Капачэні знайшлі на ўскраіне лесу, ля вёскі Рэчкі Даўгінаўскага сельсавета.

Але мужчыны там не было. Пошукі будуць працягваць.

• Текст доступен на языке: Русский