Фота minsknews.by.

ДТЗ здарылася 6 жніўня, каля 17.00, на аўтадарозе «Мінск-Калачы-Мядзел». Пацярпела 17-гадовая дзяўчына-пешаход.

Як расказаў карэспандэнту начальнік Вілейскай ДАІ Руслан Скварцоў, 39-гадовая мінчанка ехала па аўтатрасе ў кірунку Мінска з боку Ільі. На 63-м кіламетры дарогі, недалёка ад Ільі, на нерэгулюемым пешаходным пераходзе, яна наехала на 17-гадовую дзяўчыну.

Дзяўчына пераходзіла дарогу па пераходзе справа налева ў адносінах да аўтамабіля. Пацярпелая – мінчанка. На Вілейшчыне яна была ў гасцях у сваякоў.

Дзяўчыну з цялеснымі пашкоджаннямі забралі ў Вілейскую ЦРБ. Там медыкі дапамаглі ёй і адпусцілі дамоў. Па ДТЗ праводзіцца праверка.

У Вілейскай ДАІ нагадваюць: кіроўца павінен быць уважлівым на пешаходным пераходзе. Але і пешаход перад тым, як выйсці на пераход, павінен пераканацца ў сваёй бяспецы.

 

• Текст доступен на языке: Русский