Фота vk.com/hcdinamomolodechno/

Учора, 6 жніўня, у Маладзечне прайшоў матч Кубка Салея паміж мясцовым «Дынама» і зборнай Беларусі U-18.

Маладзечанцы перамаглі — 2:0.

Падчас паўзы на арэне ўключылі вядомы хіт Віктара Цоя «Перамен», а заўзятары сталі апладзіраваць ў такт песні.