Фота Настассі УТКІНАЙ.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў відэазвароце выказалася з нагоды адкрытых кабінак для галасавання.

На выбарчых участках знялі шторкі, якія зачыняюць уваход у кабінку. Старшыня ЦВК незразумелыя абурэння з гэтай нагоды.

— Мне не зразумелыя пытанні і абурэнні па дадзенай падставе. Такое адчуванне, што абураюцца тыя, хто збіраўся выкарыстаць месца для галасавання перш за ўсё для выканання нейкіх не зусім законных дзеянняў, а менавіта разрыў бюлетэня, падмена бюлетэня на які-небудзь лісток для галасавання. Яшчэ нешта, што мы не ведаем, што задумана як тэхналогія, накіраваная на зрыў выбараў, — сказала яна.

Лідзія Ярмошына патлумачыла адмову ад шторок тым, што яны ствараюць шкоднаснае эпідэміялагічнве асяроддзе.