Прадстаўніцу штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву затрымалі вечарам 8 жніўня. Аб гэтым паведамляе Радыё Свабода.
Яе схапілі невядомыя на вуліцы Веры Харужай у Мінску ля штаба Бабарыкі.
Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай пацвярждае інфармацыю:
— Затрымалі пры выхадзе са штаба. Калі селі ў машыну і пачалі выязджаць з паркоўкі — заблакаваў серабрысты бус, выйшлі прадстаўнікі міліцыі. Марыю сілай завялі ў бус і з’ехалі.
Як паведамляе тэлеграм-канал штаба Віктара Бабарыкі, Калеснікаву адпусцілі.
• Текст доступен на языке: Русский