Аляксандр Паплаўскі на мітынгу Святланы Ціханоўскай у Маладзечне 31 ліпеня. Фота Настассі УТКІНАЙ.

5 жніўня на выбарчы ўчастак №16 у Смаргоні прыйшоў Аляксандр Паплаўскі, каб азнаёміцца з пратаколам за 4 жніўня.

Паплаўскі хацеў сфатаграфаваць вынікі датэрміновага галасавання за 4 жніўня.

Падчас фатаграфавання ў Паплаўскага здарыўся канфлікт са старшынёй камісіі Аленай Ацецкай. Гэта трапіла на відэа, якое здымаў сам Паплаўскі.

 

Пасля старшыня Ацецкая напісала заяву на Паплаўскага, які нібыта замінаў працы выбарчай камісіі.

7 жніўня Аляксандра Паплаўскага асудзілі за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП).

Аляксандру далі 7 сутак.

 

• Текст доступен на языке: Русский