Уладзіслаў Траццяк злева. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Як стала вядома «Рэгіянальнай газеце», 8 жніўня на Маладзечаншчыне затрымалі двух назіральнікаў.

Сёння затрымалі Аляксея Вайцяховіча. Вядома, што ў яго неадбытыя 3,5 сутак адміністратыўнага арышту. Ён быў назіральнікам на адным з выбарчых участкаў у Красным.

Таксама затрымалі і Уладзіслава Траццяка. Ён быў назіральнікам на выбарчым участку ў гімназіі №7 у Маладзечне. 6 жніўня нашы карэспандэнты былі на гэтым участку і паразмаўлялі з Уладам. Ён адзначаў, што за другі дзень датэрміновага галасавання лічбы па яўцы не супадалі з лічбай выбарчай камісіі.

Абноўлена. Уладзіслава Траццяка адпусцілі.

Учора, 7 жніўня, стала вядома, што былі затрыманыя тры маладзечанскія актывісты.

• Текст доступен на языке: Русский