Аўтамабіль пасля ДТЗ. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

7 жніўня, каля 19.45, у Маладзечне, у пачатку Вялікага Гасцінца, здарылася аварыя, расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза. Пацярпеў пешаход.

19-гадовы кіроўца, жыхар вёскі Мароські, на машыне «Рэно-19» ехаў па Вялікім Гасцінцы ў кірунку Смаргоні. У крайняй правай паласе руху, побач з домам №2, наехаў на 47-гадовую маладзечанку, якая пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе злева направа па ходу руху аўто.

Пацярпелую шпіталізавалі ў рэанімацыю Маладзечанскай ЦРБ.

Месца здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

ДАІ Маладзечна заклікае кіроўцаў да падвойнай увагі на дарогах. Кіроўца павінен саступіць дарогу пешаходу не нерэгулюемым і рэгулюемым пераходзе пры адначасовым зялёным сігнале светлафора для кіроўцы і пешахода. Пры набліжэнні да перахода трэба да мінімума знізіць хуткасць.

Пешаход таксама павінен быць уважлівым пры пераходзе дарогі і ўсведамляць магчымую небяспеку. Пешаходы часам забываюць, што пераходзіць дарогу нават па пераходзе трэба, упэўніўшыся ў бяспецы.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский