Пра гэта паведамілі валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».
79-гадовы мінчанін Аляксей Адамавіч Бахар быў з роднымі на лецішчы ў садовым таварыстве «Цеплаэнергетык» на Маладзечаншчыне. 8 жніўня, каля 15.00, ён пайшоў на прагулку і знік. Дзе ён цяпер, на сёння невядома.
Прыкметы: рост – вышэй за 170 сантыметаў, мажны, сівыя валасы, шэрыя вочы.
Асобыя прыкметы: шнар пасля апендыцыту, плечы, грудзі і рукі – у пігментных плямах.
Быў апрануты: светлая майка з гарызантальнымі палоскамі, саетлыя штаны ў клетку, бежавая кепка, чорныя гумовыя шлёпкі.
Мужчыну таксама шукае РАУС Маладзечна. Калі вам нешта вядома пра месцазнаходжанне зніклага, паведамляйце па тэлефонах, пазначаных на арыенціроўцы.