Сёння, 9 жніўня, у Беларусі пачаўся асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі.

Карэспандэнт «Рэгіянальнай газеты» схадзіла на выбарчы ўчастак №35 у Маладзечне, каб паглядзець як там праходзіць галасаванне.

Галасаванне 9 жніўня пачынаецца ў 8:00.

Першы чалавек прышоў на ўчастак прыкладна ў 8:05. За ім адразу зайшла і жанчына. Яны хутка прагаласавалі і сышлі. Ля кожнага члена камісіі стаіць таблічка з назвай вуліцы і лічбай дамоў. На ўчастку толькі две кабінкі для галасавання, ёсць шторы.

На ўваходзе стаіць антысэптык, каб апрацаваць рукі.

Участак для галасавання знаходзіцца на другім паверсе будынка. Незалежныя назіральнікі сядзяць на першым. Спецыяльна для іх супрацоўнікі арганізацыі, у якой знаходзіцца выбарчы ўчастак, прынеслі стул.

— Людзі спагадлівыя, дапамагаюць. Вітаюцца і выбаршчыкі, якія прыходзяць на ўчастак, — дзеліцца назіральніца Вольга.

Вольга акрэдатавалася толькі ўчора, каб у камісіі не было падстаў пазбавіць акрэдытацыі.

У Вольгі з сабой стос паперы, каб на ўсялякі выпадак напісаць скаргу альбо падзяліцца з выбаршчыкамі. Жанчына распавяла, каб пазбегчы магчымых канфліктаў з камісіяй, яны з яшчэ адной назіральніцай спецыяльна сядзяць на першым паверсе. Перыядычна старшыня камісіі спускалася і праходзіла каля незалежных назіральнікаў.

Так выглядае месца для назірання.
У такіх паперах назіральнікі адзначаюць колькасць выбаршчыкаў.

Назіральніца Ганна кажа, што ўчора была розніца ў яўцы.

— Я ў шоку, вось і ўсё, — тлумачыць Ганна.

Сёння яны з Вольгай плануюць быць да падліку галасаў. Ад камісіі ў свой бок скаргаў яны не атрымлівалі.

За гадзіну, што карэспандэнт знаходзілася на ўчастку, прагаласавалі больш за 40 чалавек. Усяго на ўчастку №35 больш за 2 тысячы выбаршчыкаў. Датэрмінова, па выніках, якія дае камісія, прагаласавалі каля 800 чалавек. Дакладныя лічбы будуць вядомыя крыху пазней.

Фота Настассі УТКІНАЙ.

• Текст доступен на языке: Русский