На месцы здарэння. Фота заюяспечанае Дыянай Галуза.

Аварыя здарылася ўчора, 8 жніўня, каля 16.00, на 41 кіламетры аўтадарогі «Мінск-Маладзечна-Нарач». Пацярпелі і пасажыры, і адзін кіроўца.

– 31-гадовы жыхар Алёхнавічаў ехаў па аўтатрасе Р-58 на аўтамабілі «Крайслер» у бок Маладзечна. На 41-кіламеты дарогі пры з’ездзе на правую адносна руху ўзбочыну ён наехаў на аўтамабіль «Хонда Джаз», які стаяў. За рулём «Хонды» была 40-гадовая мінчанка, – расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Па яе словах, пацярпелі кіроўца і пасажыры аўтамабіля «Хонда Джаз» і пасажыр «Крайслера».

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.