Фота belta.by.

Пасля 20.00 людзі пачалі збірацца на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне. Па падліках нашага карэспандэнта, людзей некалькі сотняў. Яны розных узростаў, ёсць людзі з дзецьмі.

Людзі скандуюць “Жыве, Беларусь!”, “Міліцыя з народам!”, “Света!”, “Ухадзі”, “Свабоду!”.

 Міліцыянеры папярэджваюць, што мерапрыемства незаконнае, кажуць людзям, каб разышліся. Але за воклічамі людзей міліцыі амаль не чуваць.

Крыху пазней пад’ехаў АМАП, падагналі аўтазак. Каля 30 міліцыянераў стаяць проста перад людзьмі. Людзі заклікаюць міліцыю спыніцца, крычаць, што міліцыянераў прымусілі да такіх паводзін.

Тым часам міліцыя ўключыла мігалкі на сваіх машынах. Пад’ехаў мінскі АМАП і хуткая.

Каля 23.00 карэспандэнтам стала вядома, што дубінкамі жорстка збілі жанчыну.

Просім прабачэння ў чытачоў, што з-за праблем з інтэрнэтам не грузяцца фотаздымкі і відэа з месца падзей.