Фота Настассі Уткінай.

Цэнтральная выбарчая камісія 9 жніўня апублікавала яўку на датэрміновым галасаванні па стане на 19:00 8 жніўня. 41,7% ад усіх выбарнікаў прагаласавалі да асноўнага дня галасаваньня цягам 4– 8 жніўня.

За пяць дзён датэрміновага галасавання яўка на выбарах склала 41,7%, і гэта нашмат больш, чым падчас ранейшых выбараў (у 2015 годзе — 36,05% выбарнікаў, у 2010-м — 23,1%).

У абсалютных лідарах Гомельская вобласць — 54,44% выбарнікаў.

Паводле камісіі, яўка ў абласцях за чатыры дні наступная:

  • Брэсцкая — 38,40%;
  • Віцебская — 39,34%;
  • Гомельская — 54,44%;
  • Гродзенская — 38,60%;
  • Магілёўская — 49,92%;
  • Мінская — 39,66%;
  • Мінск — 33,40%.