Каля 19.00 на акцыю пратэсту на Цэнтральнай плошчы у Вілейцы сабралася каля 50 чалавек.
Па словах відавочцаў, людзі былі розных узростаў, некаторыя – з дзецьмі. Праз нейкі час прыехаў бус з АМАП. Затрымалі каля 10 чалавек. Людзей з дзецьмі не чапалі.