Пра гэта паведамілі нашы карэспандэнты, якія знаходзіліся на месцы падзей.

Жыхары Лебедзева, каля дзесяці чалавек, разам з дэпутатам 28 склікання Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандрам Грымацем неслі заяву ў Лебедзеўскі сельвыканкам, старшыні Тамары Дудзіч. У гэты момант да людзей падскочыщ бус з амапаўцамі, пачалі іх затрымліваць, жорстка збіваць, нецэнзурна лаяцца, крычаць «Вы разбурыць краіну хочаце?».

Раней Аляксандр Грымаць працаваў участковым інспектарам. У размове з журналістамі актывіст Сяргей Бігель адзначыў, што гэтым зваротам яны хочуць падкрэсліць, што цяперашнія падзеі ў Беларусі хвалююць не толькі Мінск і гарады, але і вёскі і мястэчкі.

У звароце жахары заклікаюць спыніць беззаконне і гвалт, вырашаць канфлікт абодвум бакам праз мірныя перамовы.

Дэпутата таксама затрымалі.

Той самы зварот.

Фота Настассі УТКІНАЙ і Зоі ХРУЦКАЙ.

• Текст доступен на языке: Русский