Фота minsknews.by.

Каля гадзіны ночы, 12 жніўня, у Вілейцы, на вуліцы Вадап’янава, побач з крамай «Рытуальныя паслугі», неўстаноўленая машына збіла пешахода.

У выніку 33-гадовы пешаход ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы ДТЗ. Кіроўца з месца трагедыі схаваўся, паведамляюць у ДАІ Вілейкі.

Прыкметы аўтамабіля:

  • марка «Ровэр»
  • колер серабрысты
  • пашкоджанні – пярэдні бампер, пярэдняя частка аўтамабіля.

Сведак і відавочцаў здарэння просяць адгукнуцца па тэлефонах 8(01771) 52-6-02 або 102.