Сёння беларусы, якія жывуць у Вашынгтоне, зладзяць ля Белага дома акцыю ў падтрымку праўдзівых выбараў у Беларусі. Сярод іх – маладзечанцы, выпускінікі школ №5 і №1.
Пра гэта нам расказаў былы настаўнік СШ №5 Лявон Цімохін:
– Гутарыў па скайпе з выпускніком пятай школы Юрыем Лукашэвічам, які жыве ў Вашынгтоне. Ён расказаў, што сёння выходзяць на акцыю, што ганарацца сваёй пятай школай, учынкам дырэктара Яўгена Макарэвіча, які не адступіўся ад праўды.
Мы звязаліся з Юрыем Лукашэвічам. Ён пацвердзіў інфармацыю. Дадаў, што разам з ім на акцыю пойдзе яго сябар дзяцінства, выпускнік Маладзечанскай сярэдняй школы №1.
Пра акцыю мы абавязкова напішам пазней.
• Текст доступен на языке: Русский