На месцы здарэнні. Фота МУС.

Аварыя здарылася 8 жніўня, каля дзевяці раніцы.

Па папярэдняй інфармацыі, на дарозе паміж Ілішчавічамі і Шылавічамі 43-гадовы кіроўца «Таёты» на павароце не справіўся з кіраванем і заехаў у дрэва. У выніку загінуў 36-гадовы пасажыр. Кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні. Ніхто з іх не быў прышпілены рамянямі бяспекі.