Скрын з відэа «Настоящее время. Америка».

Учора мы пісалі пра тое, што беларусы Вашынгтона ладзяць акцыю ў падтрымку Беларусі. Сярод іх ёсць трое маладзечанцаў.

Падчас акцыі ў Вашынгтоне.

Як расказаў былы маладзечанец Юры Лукашэвіч, учора акцыя адбылася. Каля 30 чалавек з плакатамі і сцягамі сабралася ля Белага дома, каб выказаць салідарнасць з Беларуссю. Людзі прыехалі з розных штатаў.

Адзін з арганізатараў акцыі Антон, які жыве ў Маямі прыйшоў на акцыю з плакатам, на якім найбольш яркія фотаздымкі з пратэстаў у Беларусі. Адзін з фотаздымкаў – з пратэсту ў Маладзечне 9 жніўня. Аўтар фота – наш карэспандэнт Настасся Уткіна.

Юры Лукашэвіч, выпускнік сярэдняй школы №5, жыве за мяжой каля 20 год. Разам з ім на акцыі былі яшчэ двое маладзечанцаў.

• Текст доступен на языке: Русский