Фота Настассі УТКІНАЙ.

Раней мы пісалі пра тое, што ноччу 12 жніўня ў Вілейцы, на Вадап’янава, кіроўца збіў пешахода. Пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. А кіроўца з’ехаў. Як паведамілі сёння ў ДАІ, пасля публікацый у СМІ кіроўца прыйшоў сам.

– 12 жніўня ДАІ Вілейкі праз сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзіла арыенціроўку пра вышук кіроўцы, які здзейсніў смяротны наезд на чалавека і з месца аварыі ўцёк. Раніцай 12 жніўня віляйчанін быў на працы і пачуў ад калег аб здарэнні, а таксама аб тым, што кіроўцу шукаюць. Праз некалькі гадзін мужчына сам прыйшоў у міліцыю, – распавёў начальнік АДАІ Руслан Скварцоў.

Па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу па частцы другой артыкула 317 «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека». Цяпер з кіроўцам, які ўчыніў смяротны наезд на пешахода, працуе следчы. Аўтамабіль «Ровэр» канфіскавалі і агледзелі.

Вілейскі РАСК просіць відавочцаў, якія маюць любую інфармацыяй аб тым, што здарылася ДТЗ або маюць відэазапісы, паведаміць пра гэта следчым.

 

• Текст доступен на языке: Русский