Цяпер на Вялікім Гасцінцы. Фота Настассі Уткінай.

Сёння ўдзень на Вялікім Гасцінцы, у Маладзечне, сабралася некалькі дзясяткаў людзей. 

У іх руках – кветкі і цацкі. На плакатах, якія ўдзельнікі прынеслі з сабой, яны просяць спыніць гвалт у Беларусі.

Машыны, што едуць па Вялікім Гасцінцы, працягла сігналяць у знак салідарнасці.

На месцы падзей працуюць нашы карэспандэнты.

Па іх падліках сабралася каля трохсот жанчын.

Прахожыя дзякуюць жанчынам за смеласць, дораць кветкі, раздаюць ваду

Фота Настассі УТКІНАЙ.

• Текст доступен на языке: Русский