Рыгор Сямёнавіч Сарока. Фота Святланы Курэйчык.

Учора музыкант і дырыжор Уладзімір Співакоў адмовіўся ад ордэна Францыска Скарыны, які яму ўручыў Аляксандр Лукашэнка.

Прайшла інфармацыя, што гэты ўчынак натхніў калегу Співакова, дырэктара Маладзечанскага музычнага каледжа Рыгора Сароку. Ён таксама мае ордэн Францыска Скарыны, які яму ўручаў Лукашэнка.

Журналіст “Рэгіянальнай газеты” спыталася ў Рыгора Сямёнавіча, ці праўда гэта. Дырыжор адказаў, што імя Францыска Скарыны мае для яго вельмі вялікую вагу. Ордэн яго імя атрыманы за ўнёсак у развіццё беларускай культуры. А тое, хто ўручае ўзнагароду – іншая справа.