Жыхары вёсак Лебедзева і Маркава даслалі калектыўны ліст у «Рэгіянальную газету».
«Мы, неабыякавыя жыхары вёсак Лебедзева і Маркава, выказваемся ў падтрымку калектыўнага звароту жыхароў вёскі Лебедзева да старшыні Лебедзеўскага савета дэпутатаў Тамары Дудзіч аб спыненні гвалту і беззаконня, якія чыняцца ў адносінах да грамадзян краіны.
Дэлегаты ад жыхароў вёскі Лебедзева, якія 12 жніўня неслі зварот у сельвыканкам, былі жорстка затрыманыя і збітыя АМАПам.
Просім Маладзечанскі раённы Савет дэпутатаў садзейнічаць забеспячэнню базавых праў чалавека, якія прадугледжаны Міжнароднай Канвенцыяй ААН і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Заклікаем не заставацца абыякавымі да таго, што адбываецца ў апошнія дні ў гарадах і вёсках нашай краіны.
Жыхары вёскі Лебедзева і Маркава».
• Текст доступен на языке: Русский