Фота Настассі Уткінай.

ЦВК Беларусі абвясціў канчатковыя вынікі выбараў. Паводле гэтых дадзеных, на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе зноў перамог Аляксандр Лукашэнка. За яго прагаласавала 80,1% выбаршчыкаў, за Ціханоўскую — 10,1% галасоў.

Па дадзеных ЦВК на 14 жніўня ўсяго на выбарах прагаласавалі 5 818 956 чалавек, падчас датэрміновага галасавання — 2 806 640 чалавек. За Лукашэнку прагаласавала 80,1% (4 661 075 чалавек), за Ціханоўскую10,1% (588 622 чалавекі), за Дзмітрыева1,2% (70 671 чалавек), за Канопацкую1,67% (97 489 чалавек), за Чэрачня1,14% (66 613 чалавек). Супраць усіх – 4,59% (267 360 чалавек).

Дзмітрыеў, Чэрачэнь, Канопацкая і Ціханоўскі падалі ў ЦВК скаргі аб непрызнанні выбараў. Скаргі Дзмітрыева, Канопацкой і Ціханоўскі адхіленыя.

На пасяджэнні ЦВК высветлілася, што скарга ад Сяргея Чэрачня ў ЦВК не паступіла. Кандыдат сам у ЦВК яе не насіў, патлумачыўшы гэта тым, што «выпадкі, калі кандыдат у прэзідэнты едзе ў ЦВК і застаецца ў пакоі, нам ужо вядомыя». Таму падаваць скаргу паехалі давераныя асобы Черечня. Іх не пусцілі ў ЦВК, яны 30 хвілін спрабавалі прарвацца ў будынак, у канчатковым выніку ім сказалі адправіць скаргу па пошце.