Цяпер ля ўваходу ў Маладзечанскі райвыканкам сабраліся некалькі соцень людзей.
Удзельнікі мірнай акцыі выступаюць супраць гвалту і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
Да маладзечанцаў выйшаў старшыня райвыканкама Горлаў і начальнік РАУС Прыгара. Горлаў сказаў, што пакуль не гатовы да размовы.
Паведаміць аб часе і месцы сустрэчы ўлады з народам у 17 гадзін. Выйшаў і галоўны пракурор раёна, які запэўніваў жыхароў, што яны могуць звяртацца да яго ў любы час.
Фота Настассі УТКІНАЙ.