Сёння ў 19.00 людзі сабраліся на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне. Далучыліся чыгуначнікі і медыкі, што выходзілі на свае акцыі крыху раней.

Напачатку слухалі беларускія песні. Пасля агучылі патрабаванні – вярнуцца да Канстытуцыі 1994 года, распусціць АМАП, выпусціць палітычных вязняў, правесці сумленныя выбары, пакараць фальсіфікатараў.

View this post on Instagram

На Цэнтральнай плошчы Маладзечна выйшлі тысячы людзей, якія выказваюць свае патрабаванні. Ці верылі вы яшчэ тыдзень таму, што такое можа быць? 🙂 Сёння тут было каля 5000 людзей, якія прыйшлі па перамены. #выбары2020 #беларусь #маладзечнагорадсонца #молодечно

A post shared by Рэгiянальная газета (@rg_rhby) on

Выступалі маладзечанцы. Сярод іх – Віталь Алейнік – брат затрыманага 19 чэрвеня на ланцугу салідарнасці ў Маладзечне Мікалая Алейніка.

Людзі чакалі старшыню райвыканкама, але ён не выйшаў да іх.

Выступае Віталь Алейнік.

Фота аўтара.