Акцыя работнікаў "Забудовы" ў Чысці. Фота з суполкі "Типичное Молодечно" у vk.com.

Сёння ў Чысці, ля завода «Забудова», работнікі зладзілі акцыю.

Некалькі дзясяткаў чалавек выстраіліся ў ланцуг. У руках яны трымаюць плакаты, у якіх патрабуюць правесці праўдзівыя выбары і вызваліць палітзняволеных.