Фота minsknews.by.

13 ліпеня, каля 17.30,  невядомы кіроўца не невядомым аўтамабілі збіў жанчыну ў Радашкавічах. ДАІ Маладзечна шукае відавочцаў і сведак здарэння.

Як паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза, кіроўца рухаўся заднім ходам каля дома №1 па вуліцы Савецкай у Радашкавічах. Ён наехаў на 69-гадовую мясцовую жыхарку. Жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў АДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вул. Т.Дудко, 1-18 або па тэлефонах: 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 ці 102.