Учора ўвечары, 13 жніўня, жыхары Ільі сабраліся на мірную акцыю супраць гвалту.
Пасля 21.00 у парку, што ў цэнтры вёскі, было каля 30 чалавек. Адразу людзі трымалі плакаты, слухалі песні Віктара Цоя. А калі сцямнела, уключылі ліхтарыкі і крычалі «Жыве Беларусь».
– Сёння таксама плануем збірацца, – расказала карэспандэнту жыхарка Ільі, Людміла. – Толькі пашыем бел-чырвона-белы сцяг і зробім прыгожыя плакаты.
• Текст доступен на языке: Русский