Вечарам 13 жніўня жыхары Маладзечна выйшлі на Цэнтральную плошчу. Перад імі выступіў адзін з прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы Валер Савіцкі.

Ён агучыў патрабаванні да старшыні Маладзечанскага райвыканкама Юрыя Горлава:

• вызваліць затрыманых ад пачатку выбарчай кампаніі і спыніць пераслед у іх адносінах;
• выставіць усе немясцовыя сілавыя структуры;
• прызнаць выбары сфальсіфікаванымі;
• прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, якія здзейснілі правапарушэнні ад пачатку выбарчай кампаніі;
• даць магчымасць ініцыятыўнай групе бесперашкодна вырашаць пытанні ў райвыканкаме і яго структурных падраздзяленнях;
• правесці агульны мітынг 15 жніўня ў 17 гадзін на плошчы, дзе Горлаў адкажа на патрабаванні.

Пасля ўдзельнікі акцыі рушылі да райвыканкама, але там дзяжурны адказаў, што не можа адчыніць дзверы. Тады Валер Савіцкі перадаў дакументы праз прыадчыненае акно.

Глядзіце поўнае відэа з мітынга і працэсу падачы дакументаў.