Былая маладзечанка Алена (справа) са сваёй сям'ёй у Флорыдзе. Фота забяспечанае героямі публікацыі.

Учора,15 жніўня, беларусы штата Флорыда ў горадзе Сэнт-Аўгусціне зладзілі акцыю салідарнасці.

Людзі з дзецьмі трымалі плакаты з надпісамі ў падтрымку беларусаў і крычалі «Жыве Беларусь». Улады не перашкаджалі акцыі. Удзельнікаў здымала мясцовае тэлебачанне.

Сярод удзельнікаў акцыі былі маладзечанкі Марына і Алена. Алена прыйшла на мерапрыемства з мужам Адамам і маленькай дачкой Эліяй.

У Флорыдзе Алена – ад 1997 года. Раней яна жыла ў Маладзечне. Тут з залатым медалём яна скончыла гімназію №6.

Маленькая Элія, дачка Алены, перадае відэапрывітанне Беларусі і маладзечанцам:

• Текст доступен на языке: Русский