На месцы аварыі.

Сёння, каля дзесяці раніцы, здарылася ДТЗ у вёсцы Заскавічы. Кіроўца-мінчанін ехаў на на машыне «Мэсэдэс-Бэнц-412». У кузаве аўто была машына «Джып Патрыёт». А ў сцэпцы на лафеце – яшчэ два аўтамабілі – «Шкода Фабіа» і «Таёта Верса». У Заскавічах кабіна адарвалася ад кузава, расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Машына ехала па дарозе «Маладзечна – Смаргонь» з боку Смаргоні.

– Праязджаючы па вуліцы Савецкай у Заскавічах, кіроўца адчуў, што кабіна «Мэсэдэса» упала задняй часткай на дарогу. Кіроўца пачаў тармазіць, і яго развярнула праз сустрэчную паласу. Кузаў з лафетам праехаў па інерцыі праз сустрэчную паласу, а пасля наехаў на плот дома №33 і на кут дома, – расказала Дыяна Галуза.

У выніку ДТЗ аўтамабілі «Мэсэдэс-Бэнц-412», «Шкода» і «Джып патрыёт» атрымалі механічныя пашкоджанні.

Па словах кіроўцы, па Заскавічах ён ехаў з хуткасцю 30 кіламетраў у гадзіну. Вёз аўтамабілі з Літвы ва Украіну. У Смаргоні «Мэсэдэс» некалькі разоў спыняўся. Але кіроўца няспраўнасці не знайшоў.

Аказалася, рама аўтамабіля разбурылася ад карозіі. Кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў.

Фота з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский