Цяпер вечары ў Ільі праходзяць так. Фота чытачоў.

Першы раз на мірную акцыю супраць гвалту і за праўдзівыя выбары ільянцы сабраліся ўвечары 13 жніўня.

Ад гэтай даты жыхары Ільі выходзяць на акцыю штодзень. З сабой бяруць плакаты, кветкі, бел-чырвона-белы сцяг, які пашылі самі, і ідуць у парк, што ў цэнтры вёскі.

У першы дзень было крыху больш за 20 чалавек. Цяпер колькасць даходзіць да 70.

Машыны, што прыязджаюць па ажыўленай аўтатрасе, працягла сігналяць удзельнікам акцыі ў знак падтрымкі.