Падчас сустрэчы. Фота Ігара Палынскага.

Сёння ініцыятыўная група жыхароў Маладзечна сустрэлася з уладамі горада. Ад уладаў прысутнічалі старшыня райвыканкамам Юры Горлаў, начальнік РАУС Вадзім Прыгара, начальнік РАСК Пётр Варачкоў і галоўны пракурор Уладзімір Дуброўскі.

Юры Горлаў. Фота Ігара Палынскага.

Начальнік РАУС паведаміў, што ў перыяд ад 9 да 13 жніўня затрымалі 251 чалавека. Затрыманымі застаюцца 2 чалавекі ў статусе падазраваных.

Кіраўнік Следчага камітэта сказаў, што праводзіцца праверка па справах аб прымяненні фізічных уздзеянняў па заявах, здымаюць пабоі.

Таксама Пётр Варачкоў заявіў, што падчас акцый цяжкіх пашкоджанняў у людзей па Маладзечаншчыне няма, трупаў няма таксама.

Паведамілі, што вядомы баец ММА Аляксей Кудзін у статусе абвінавачваемага і цяпер знаходзіцца ў Жодзіна.

Члены ініцыятыўнай групы. Фота Ігара Палынскага.

Пракурор Маладзечанскага раёна сказаў, што галоўная задача – забяспечыць грамадскі парадак:

– Мы чуем людзей і разумеем вас, і зацікаўленыя вырашаць праблемы.

Выступае праваабаронца Эдуард Баланчук. Фота Ігара Палынскага.