АМАП 9 жніўня. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Маладзечанец Павел Цітавец і яго жонка расказалі, як Паўла затрымаў АМАП увечары 9 жніўня.

45-гадовы маладзечанец Павел Цітавец цяпер з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізаваны ў дзіцячую бальніцу. Яго жонка Алена расказала, як усё адбылося.

Паўла затрымалі 9 жніўня. Цітавец працуе на прыватнай фірме, займаецца шклопакетамі. Ён жыве ў раёне Маладзечанскай дзіцячай бальніцы, штовечар катаецца па горадзе. Вечарам ён ехаў у раёне гімназіі №6. Там супрацоўнікі АМАП ударылі яго дубінкай. Так аглушылі, што мужчына страціў прытомнасць. Яго зацягнулі ў аўтазак, завезлі ў Маладзечанскі РАУС.

Там ён прабыў усю ноч без прытомнасці. Калі Павел ачуняў, было каля пяці раніцы, ён ляжаў на зямлі ў двары міліцыі.

Пра сваё затрыманне Павел Цітавец змог сёння расказаць журналісту «Рэгіянальнай газеты»:

– Я быў на плошчы. Сеў на скрыжаванні Хмяльніцкага і праспекта. Выскачылі. Я неяк не саабразіў. Выскачылі на перарэз, я пад горачку ехаў. Нават не зразумеў, як адбылося. Пэўна дубінкай атрымаў і страціў прытомнасць. Калі ачуняў, ужо быў світанак. Там у двары ўсе сядзелі. Кайданкі ззаду былі, не мог устаць, сесці. Як у аўтазак грузілі, без памяці. Чаму мне хуткую не выклікалі, не разумею. Правае вока заплыло, не расплюшчывалася. На другі дзень пухліна пачала спадаць. Чаму ў Чэрвені міліцыянеры дактароў не выклікалі, не ведаю. Ім галоўнае было пратаколы скласці.

– У яго чэрапна-мазгавая траўма, – кажа Алена. – Ён доўгія гадзіны быў без прытомнасці. І ніякай медыцынскай дапамогі ўвесь гэты час не аказвалі.

Жонка ад вечара нядзелі да 15 гадзін серады не мела ніякай інфармацыі пра мужа. Забрала мужа з чэрвеньскага аддзялення міліцыі.

Каля 15 гадзін 12 жніўня жанчына дазванілася на лінію 102, дзе адказалі, што Цітавец знаходзіцца ў Чэрвеньскім РАУС. У судзе Чэрвеньскага раёна адказалі, што муж асуджаны, прыгавор прысудзіў восем сутак арышту.

– Я ўжо адлічваць пачала, а калі гэтыя восем сутак заканчваюцца, – прыгадвае жонка. – Яго ж забраць патрэбна. Каля 19 гадзін гэтага дня Паша пазваніў з чужога нумара, проста ў прахожага папрасіў. У 22 гадзіны прыехала ў Чэрвень. Пабачыла збітага мужа апоўначы, увесь гэты час яму не аказвалі медыцынскую дапамогу. Магчыма, мая памылка была, што не шпіталізавала адразу. Але я вырашыла, што яму трэба проста па-чалавечы легчы. Ноччу стагнаў, раніцай пазваніла доктару. Сказалі тэрмінова звярнуцца да доктара.

Алена расказвае, што мужчына ў свядомасці першыя хвіліны размовы, пасля пачынае блытацца, выказваць фразы недарэчы. Паляпшэнняў у стане яна не бачыць.

Паводле заключэння КТ-даследавання галаўнога мозга, нельга выключыць пералом па правым венечным шве ў скроневай вобласці. Ачаг ушыбу другога тыпу ў левай скроневай долі.

Паводле пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні, у 22:40 на Цэнтральнай плошчы пасля правапарушэння, прадугледжанага часткай 1 артыкула 23.34 – парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. З пратакола, Цітавец адмаўляўся выконваць неаднаразовыя, законныя і відавочныя патрабаванні міліцыянера Маладзечанскага РАУС Віктара Вяргейчыка спыніць супрацьпраўныя дзеянні, адмовіўся пакінуць плошчу, крычаў, адмахваўся, упіраўся рукамі і нагамі. Гэтым наўмысна аказаў непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні грамадскага парадку.

Жонка Цітаўца мае намер падаваць заяву ў Следчы камітэт.

View this post on Instagram

45-гадовы маладзечанец Павел Цітавец цяпер з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізаваны ў дзіцячую бальніцу. Яго жонка Алена расказала, як усё адбылося. Паўла затрымалі 9 жніўня. Цітавец працуе на прыватнай фірме, займаецца шклопакетамі. Ён жыве ў раёне Маладзечанскай дзіцячай бальніцы, штовечар катаецца па горадзе. Вечарам ён ехаў у раёне гімназіі №6. Там супрацоўнікі АМАП ударылі яго дубінкай. Так аглушылі, што мужчына страціў прытомнасць. Яго зацягнулі ў аўтазак, завезлі ў Маладзечанскі РАУС. Там ён прабыў усю ноч без прытомнасці. Калі Павел ачуняў, было каля пяці раніцы, ён ляжаў на зямлі ў двары міліцыі. Пра сваё затрыманне Павел Цітавец змог сёння расказаць журналісту «Рэгіянальнай газеты»: – Я быў на плошчы. Сеў на скрыжаванні Хмяльніцкага і праспекта. Выскачылі. Я неяк не саабразіў. Выскачылі на перарэз, я пад горачку ехаў. Нават не зразумеў, як адбылося. Пэўна дубінкай атрымаў і страціў прытомнасць. Калі ачуняў, ужо быў світанак. Там у двары ўсе сядзелі. Кайданкі ззаду былі, не мог устаць, сесці. Як у аўтазак грузілі, без памяці. Чаму мне хуткую не выклікалі, не разумею. Правае вока заплыло, не расплюшчывалася. На другі дзень пухліна пачала спадаць. Чаму ў Чэрвені міліцыянеры дактароў не выклікалі, не ведаю. Ім галоўнае было пратаколы скласці. – У яго чэрапна-мазгавая траўма, – кажа Алена. – Ён доўгія гадзіны быў без прытомнасці. І ніякай медыцынскай дапамогі ўвесь гэты час не аказвалі. Жонка ад вечара нядзелі да 15 гадзін серады не мела ніякай інфармацыі пра мужа. Забрала мужа з чэрвеньскага аддзялення міліцыі. Каля 15 гадзін 12 жніўня жанчына дазванілася на лінію 102, дзе адказалі, што Цітавец знаходзіцца ў Чэрвеньскім РАУС. У судзе Чэрвеньскага раёна адказалі, што муж асуджаны, прыгавор прысудзіў восем сутак арышту. – Я ўжо адлічваць пачала, а калі гэтыя восем сутак заканчваюцца, – прыгадвае жонка. – Яго ж забраць патрэбна. Каля 19 гадзін гэтага дня Паша пазваніў з чужога нумара, проста ў прахожага папрасіў. У 22 гадзіны прыехала ў Чэрвень.

A post shared by Рэгiянальная газета (@rg_rhby) on

 

• Текст доступен на языке: Русский