Работнікі з «Амкадора» ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.

Супрацоўнікі ЗАТ «Амкадор-Унікаб» заяўляюць, што не могуць заставацца ў баку ад таго, што адбываецца ў краіне. У сваёй заяве яны адзначаюць, што збіраюцца баставаць ад 20 жніўня.

Патрабаванні супрацоўнікаў.

Супрацоўнікі патрабуюць вызваліць усіх палітычных вязняў і ўдзельнікаў мірных акцый, адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, правядзення новых выбараў і расследвання фактаў катавання і забойства мірных грамадзян з боку сілавікоў.

Фота Настассі УТКІНАЙ.