Святлана Бароўская. Фота youtube.com.

Тэлевядучая Святлана Бароўская, ураджэнка Маладзечна, вядучая дзяржаўнага тэлебачання, выказалася пра забастоўку сваіх калег на Белтэлерадыёкампаніі.

– Я не магла не выйсці. Гэта ж мае калегі. Я жывая. Я ўсё бачу і пакутую праз гэта. Мне 50 год. Я пражыла даволі вялікае і шчаслівае жыццё. Мне ні за адно сваё слова не сорамна. А сёння цяжка было сказаць «добрай раніцы», бо яна пакуль зусім нядобрая. Я знайшла сёння нейкія іншыя словы. Вельмі востра адчуваю боль. Некаторыя людзі мне пісалі «дзе ваша сумленне?». Я адказвала: «маё сумленне чыстае» і дасылала сэрцайкі.  А некаторыя пісалі: «Якое шчасце, што вы ёсць».

• Текст доступен на языке: Русский