Члены ініцыятыўнай групы. Фота Ігара Палынскага.

Вынікі сустрэчы ініцыятыўнай групы ад маладзечанцаў з кіраўніцтвам сёння ў райвыканкаме

1. На перамовах ад улады быў старшыня райвыканкама Горлаў, начальнік РАУС Прыгара, пракурор Дубоўскі, начальнік Следчага камітэта Варачкоў.
2. Дамовіліся стварыць рабочую групу для вырашэння наспелых пытанняў, у якую будуць уваходзіць прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, медыкаў і ініцыятыўнай групы.
3. Улада вызначыць месца для сходаў грамадзян і ініцыятыўнай групы.
4. Заўтра маладзечанская міліцыя прадставіць спіс па ўсіх затрыманых 9-13 жніўня.
5. Сёння ў канцы працоўнага дня ўдзельнікі падпішуць пратакол сустрэчы з прапісанымі дасягнутымі дамоўленасцямі.

Начальнік РАУС паведаміў, што ў перыяд ад 9 да 13 жніўня было затрымана 251 чалавек. Затрыманымі застаюцца 2 чалавекі ў статусе падазраваных. Аляксей Кудзін у статусе абвінавачваемага і цяпер знаходзіцца ў Жодзіна.

Кіраўнік Следчага камітэта сказаў, што праводзіцца праверка па справах аб прымяненні ўздзеянняў па заявах, здымаюць пабоі.

Кіраўнік Следчага камітэта заявіў: цяжкіх пашкоджанняў па Маладзечаншчыне няма, трупаў няма.

Пракурор Маладзечанскага раёна сказаў, што галоўная задача – забяспечыць грамадскі парадак. “Мы чуем людзей і разумеем вас, і зацікаўленыя вырашаць праблемы.”

Што тычыцца выбараў, старшыня райвыканкама Юры Горлаў адказаў, што каментаваць выбары не будзе.