Фото belprauda.org.

Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваюцца планавыя мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства абароны ад 17 па 20 жніўня на вайсковых палігонах і асобных участках мясцовасці правядзе шэраг тактычных вучэнняў з батарэяй рэактыўных дывізіёнаў — плануецца, што яны будуць на ўчастку мясцовасці паблізу Астраўца, палігонах «Гожскі» і «Нёман».

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі выканаюць задачы па заступленні на баявое дзяжурства па прызначаных аб’ектах. Падраздзяленні 147, 1146 і 740 зенітных ракетных палкоў рушылі ў прызначаныя раёны і заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ў рамках аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы.

У рамках батальённага тактычнага вучэння асабісты склад 103-й паветрана-дэсантнай брыгады будзе на палігоне «Гожскі». Тут сумесна з органамі памежнай службы адпрацуе пытанні ўзмацнення ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы.

Таксама ў гэты перыяд на «Абуз-Лясноўскім» і «Гожскім» палігонах пройдуць планавыя заняткі па баявой падрыхтоўцы з баявой стральбой з асобнымі танкавымі і механізаванымі батальёнамі 6-й і 11-й асобных механізаваных брыгад. Цяпер войскі займаюць раёны на палігонах і участках мясцовасці, завяршаюць іх фартыфікацыйнае абсталяванне і знаходзяцца ў гатоўнасці да выканання вучэбна-баявых задач.

• Текст доступен на языке: Русский