Арцём Пшэннік. Фота Настассі Уткінай.

Арцём Пшэннік працуе прадпрымальнікам. Арцёма затрымалі каля 19 гадзін у сераду, 12 жніўня ў дварах па вуліцы Францыска Скарыны. Арцём расказаў журналістам «Рэгіянальнай газеты», як гэта адбылося.

Мужчына ўбачыў, што 13 супрацоўнікаў АМАП б’юць таксіста, падыйшоў дапамагчы мужчыне. Таксіст сігналіў, сілавікі выцягнулі яго з машыны і пачалі збіваць.

– Я падышоў, пачаў разнімаць, – прыгадвае Арцём. – Яны пачалі збіваць. За ўвесь час было больш за 200 удараў дубінкай. Білі па твары, галаве, правым баку. Аўтазак стаяў у дварах, пацягнулі да яго. Унутры было яшчэ трое. У аўтазаку прабылі каля чатырох гадзін. Што там было, толкам не помню, губляў прытомнасць тры разы. Прасіў медыцынскую дапамогу, на што адказвалі, што я п’яны, пад наркотыкамі.

Мужчына праходзіў пасля медыцынскую экспертызу, якая паказала, што ён быў цвярозы. Каля апоўначы толькі прывезлі ў гаражы за міліцыяй, выкінулі з аўтазаку. Па словах Пшэнніка, у гаражы было пяць ці шэсць затрыманых. Усім надзелі сцяжкі на рукі. Калі маладзечанцаў яшчэ дзве гадзіны збівалі ў двары міліцыі, гэта бачылі супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС.

– Там быў брат майго аднакласніка, – расказвае Арцём. – Сіняўскі Паша. Я гавару яму, як ты на гэта глядзіш. Ён пасмяяўся і пайшоў. Там былі і іншыя міліцыянеры. Я іх не ведаю, але апазнаў бы. Амапаўцы нам гаварылі «майданаўцы», «уроды». Нас збівала каля шасці амапаўцаў. Я выкрыкваў: «За што?».

У камеру Пшэнніка пасадзілі аднаго. У апоўдзень 13 жніўня Арцём зноў страціў прытомнасць. Выклікалі хуткую дапамогу. Дактары забралі, зрабілі здымкі. У маладзечанца пералом пальца, выбітае калена, магчыма, парваныя звязкі, сатрасенне мазгоў.

– Медперсанал – малайцы, – кажа Арцём. – Была і вада, і ўсё, што трэба. Пабыў да гадзін 17. Завезлі зноў, у «стакан». Пратрымалі да 2 гадзін ночы 14 жніўня. Ні вады, ні ежы не давалі, за паўтары сутак у прыбіральню дазволілі схадзіць адзін раз.

14 жніўня ў 15:40 быў суд. Абвінавачвалі па двух артыкулах – знаходжанне ў нецвярозым стане і супраціў службовым асобам пры выкананні абавязкаў па правапарадку. Асудзілі толькі па супраціўленні, далі штраф у памеры дзесяці базавых велічынь. Пасля суда адпусцілі.

«Завялі ў дворык і паклалі тварам у асфальт». Акцёр Павел Святоха – пра затрыманне на мірнай акцыі ў Маладзечне (Фота, відэа)

Маладзечанцу з чэрапна-мазгавой траўмай тры дні не аказвалі меддапамогу (Відэа)

«У бусіку амапаўцы сядзелі на нас і білі ўсю дарогу». Што абылося з затрыманымі ўчора ў Лебедзеве

• Текст доступен на языке: Русский