На адной з мірных акцый у Вілейцы. Фота Міхася Куляша.

Сёння на прэс-канферэнцыі начальнік Вілейскага РАУС Аляксандр Бяндасаў адказаў на пытанні журналістаў «Рэгіянальнай газеты».

Па яго словах, 9 і 10 жніўня міліцыя затрымала 23 чалавекі. 11 з іх адпусцілі адразу пасля таго, як разабраліся. Яны на плошчы аказаліся выпадкова. Тых, хто застаўся, не вазілі ў РАУС у іншыя нарады. Усе былі ў Вілейскім.

На сёння выпусцілі ўсіх. Ні фізічную сілу, ні спецсродкі да затрыманых не прымянялі.

Галоўны пракурор Вілейшчыны Вадзім Шукрынаў пацвердзіў, што фізічных уздзеянняў на затрыманых не было. Ніхто не звяртаўся са скаргамі ў пракуратуру.

Вадзім Шукрынаў – галоўны пракурор Вілейшчыны. Фота Аляксандра Манцэвіча.

– АМАПа ў градзе не было, – заявіў Аляксандр Бяндасаў. Хоць хадзілі чуткі, што амапаўцы занялі цэлы паверх у гасцініцы. Там жылі супрацоўнікі УУС Мінаблвыканкама. І прыехалі яны для таго, каб забяспечыць парадак на выбарчых участках.

Пасля 9 і 10 жніўня на акцыях нікога не затрымлівалі, адказаў начальнік міліцыі. Па яго словах, калі людзі будуць збірацца на акцыі і пры гэтым мірна сябе паводзіць, сілавікі іх не будуць чапаць.

Аляксандр Бяндасаў падчас сустрэчы. Фота Аляксандра Манцэвіча.

– Вы можаце пракаментаваць дзеянні вашых калег 9 і 10 жніўня ў Мінску і Маладзечне?

– Каб каментаваць, трэба прысутнічаць на месцы. А мяне там не было. Таму і пракаментаваць не магу, – адзначыў начальнік Вілейскага РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский